Міліцыя паведаміла, што пошукі Максіма Мархалюка ў пушчы працягнуцца

22/12/2017 - 13:34

21 снежня гродзенская міліцыя правяла дзень інфармавання ў вёсцы Новы Двор Свіслацкага раёна. Як паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, пераважна гаворка ішла пра пошукі зніклага ў верасні школьніка Максіма Мархалюка. Пра зробленую працу распавядаў першы намеснік начальніка абласнога ўпраўлення палкоўнік міліцыі Аляксандр Шастайла.

Ён запэўніў, што пошукі хлопчыка будуць працягвацца. Шастайла нагадаў, што Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па знікненні Максіма Мархалюка, потым яго абвясцілі ў міжнародны вышук. Пошукам хлопчыка займаліся міліцыянты, вайскоўцы, ратавальнікі і валанцёры.

Міліцыянты не толькі правяралі тэрыторыю, але і распытвалі людзей. За некалькі месяцаў праваахоўнікі праверылі некалькі тысяч чалавек з розных катэгорый. 

Хлопчык знік увечары 16 верасня. Ровар, на якім ён паехаў, знайшлі ў лесе. Пошукі Максіма Мархалюка пакуль што не далі ніякіх вынікаў. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі