Міліцыя лавіла мужчыну, які тройчы спрабаваў скочыць з акна 6-га паверха

18/02/2019 - 09:10

У Гродне міліцыя лавіла мужчыну, які тройчы спрабаваў скочыць з акна 6-га паверха. Здарэнне адбылося ў нядзелю ў шматкватэрным жылым доме па вуліцы Кабяка. Праваахоўнікам паведамілі пра патэнцыйнага самагубцу. Знаёмыя, у кватэры якіх быў у гасцях мужчына, двойчы яго сцягвалі з акна, але ён зноў вяртаўся. Калі ж прыехалі ратавальнікі, госць сам злез з акна і схаваўся ў пад'ездзе дома. Але міліцыянеры яго знайшлі. Высветлілася, што мужчына прыехаў у Гродна са Шчучына да сваёй маці. Цяпер ён знаходзіцца ва ўстанове аховы здароўя "Псіхіятрыя-наркалогія".

Яшчэ адно здарэнне адбылося ў Гродне на вуліцы Агінскага. Там з балкона арэнднай кватэры на трэцім паверсе выпаў 26-гадовы мужчына. Ён быў у стане алкагольнага ап'янення.  

Па абодвух выпадках праводзяцца праверкі, інфармуе прэс-служба гродзенскай міліцыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі