Міліцыя: 17-гадовую школьніцу ў Мінску жорстка збіла футбольная фанатка

20/02/2019 - 12:36

Міністэрства ўнутраных спраў паведамляе, што высветліла падрабязнасці жорсткага збіцця 17-гадовай школьніцы ў Мінску. 

Відэазапіс гэтага інцыдэнту некалькі дзён таму трапіў у сацсеткі. Міліцыянты даведаліся, што здарэнне адбылося ў Мінску ў ноч з 4-га на 5 лютага.

Нападніцай апынулася футбольная фанатка, таму далейшую праверку перадалі аператыўнікам ГУБАЗіК МУС. Паводле іх інфармацыі, 16-гадовая мінчанка была  ў гасцях у аднагодкаў. Там яна і пазнаёмілася са сваёй будучай крыўдзіцельніцай ды яе сяброўкай, якія прыехалі з Брэста. Кампанія разам распівала алкагольныя напоі.

Бліжэй да раніцы дзяўчаты пайшлі да новай мінскай знаёмай. І ў пад'ездзе яе дома брастаўчанка збіла дзяўчыну, з якой пазнаёмілася некалькі гадзінаў таму. Паводле міліцыі, такім чынам яна вырашыла паказаць сваю перавагу. 

Дарэчы, на момант бойкі брастаўчанка ўжо была фігуранткай крымінальнай справы за крадзеж грошай. На днях яе асудзілі на два гады "хатняй хіміі".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі