Мікалай Статкевіч выйшаў з Акрэсціна на волю

07/10/2017 - 14:27

Мікалая Статкевіча сёння выпусцілі на волю пасля адміністратыўнага арышту, які ён адбываў у турме на Акрэсціна. Як паведамляе Радыё Свабода, палітык павінен быў выйсці раніцай, аднак яго вывезлі на машыне ў Ленінскі РУУС і толькі потым адпусцілі.

Мікалай Статкевіч быў асуджаны 2 кастрычніка на 5 сутак арышту за ўдзел у акцыі 8 верасня. За гэта штрафы і суткі атрымалі таксама Уладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык, Марына Адамовіч, Антось Жылка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі