Міхалка не будзе на святочным канцэрце ў Мінску да 100-годдзя БНР

07/03/2018 - 10:49

Сяргея Міхалка не будзе на святочным канцэрце ў Мінску да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі (ён дазволены сталічнымі ўладамі). 25 сакавіка музыкант выступіць у Мазыры з праектам “Ляпіс-98” і сваіх планаў змяняць не збіраецца. Гэты канцэрт запланаваны даўно. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў арганізатар канцэртаў праектаў Міхалка Антон Азізбекян.

Як паведамляла Еўрарадыё, арганізатары святкавання ў Мінску на працягу тыдня не маглі звязацца з Міхалком, каб дамовіцца пра яго выступленне. Тады яны апублікавалі зварот да музыканта, патлумачылі, чаму ён мусіць быць на канцэрце ў сталіцы 25 сакавіка. Ён адбудзецца з 14.00 да 19.00 каля Опернага тэатра ў Мінску. Паводле слоў арганізатараў, цяпер дакладна вядома пра выступы гуртоў J:МОРС, “Крама”, Akute, “Амарока”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі