Польская паліцыя / miejskireporter.pl
Жыхар польскай вёскі Духнуў у Отвоцкім павеце знайшоў у лесе неапазнаны метэазонд. Паведамляецца, што шар не ўяўляе пагрозы для мясцовых жыхароў, піша RMF FM.
Паліцыя ачапіла тэрыторыю і правяла піратэхнічную праверку. Ніякай пагрозы выяўлена не было.
Паводле дадзеных рэсурсу, меркавана гаворка ідзе пра метэаралагічны шар, які выкарыстоўваўся для кантрабанды цыгарэт з Беларусі. Аднак ні пакета з кантрабандай, ні GPS-прылады, ні SIM-карты пры шары не было.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут