Metallica прэзентавала першы сінгл з будучага альбома

19/08/2016 - 11:55

Гурт Metallica ўпершыню за восем гадоў выпускае 11-ты студыйны альбом. Пласцінка атрымала назву "Hardwired... To Self-Destruct" і выйдзе 18 лістапада. З гэтай нагоды на сайце гурта размешчаны кліп на загалоўны сінгл, які папярэднічае рэлізу паўнафарматніка.

"Hardwired" выйдзе на двух дысках ў стандартнай версіі і на трох у дэлюксавай (на трэцім будуць сабраныя чарнавыя запісы разам з сінглам "Lords of Summer"). Прадзюсарам альбома стаў Грэг Файделмэн, які раней працаваў з System of a Down, Black Sabbath, Slayer і RCHP, але, як правіла, у ролі гукаінжынера.

Папярэдні студыйны альбом Metallica пад назвай "Death Magnetiс" выйшаў у верасні 2008 года, праз год гурт быў ўведзены ў амерыканскую "Залу славы рок-н-ролу", а мінулай вясной кампазіцыі Metallica былі прызнаныя нацыянальным здабыткам ЗША.

Трэк-ліст "Hardwired... To Self-Destruct":

01 Hardwired
02 Atlas, Rise!
03 Now That We’re Dead
04 Moth Into Flame
05 Am I Savage?
06 Halo on Fire
07 Confusion
08 Dream No More
09 ManUnkind
10 Here Comes Revenge
11 Murder One
12 Spit Out the Bone

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі