Мэр Львова паказаў фота дзіцячага садка, куды гэтай ноччу ўпала расійская ракета

15/08/2023 - 10:37

Наступствы ракетнага абстрэлу Львова / facebook.com/andriy.sadovyi

Украіна мінулай ноччу перанесла масіраваны ракетны ўдар. Паветраную трывогу аб'яўлялі па ўсёй тэрыторыі краіны. Ёсць загінулыя і пацярпелыя, піша Hromadske са спасылкай на Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны. Паветраныя сілы УСУ зафіксавалі пускі не менш як 28 крылатых ракет розных тыпаў. Збіць атрымалася 16.

У Львове абломкі ракеты ўпалі на шматкватэрныя жылыя дамы, быў пажар. Людзей эвакуявалі. Адна з ракет прыляцела ў двор дзіцячага садка. Будынак пашкоджаны. Пазней мэр Львова Андрэй Садавы апублікаваў фота з тэрыторыі дзіцячага садка. Ён таксама распавёў, што медыцынскую дапамогу ў выніку "прылётаў" атрымліваюць чатыры чалавекі, пагрозы іх жыццю няма. А ўсяго ў Львоўскай вобласці падчас начной ракетнай атакі пацярпелі 15 чалавек. Самай малодшай пацярпелай — 10 гадоў, самай старэйшай — 72 гады. У большасці — драпіны і парэзы з-за выбітых вокнаў, удары.

А ў Валынскай вобласці загінулі тры чалавекі. Гэта адбылося ў Луцку, дзе ракета трапіла ў адно з прамысловых прадпрыемстваў.

Адна з расійскіх ракет трапіла на тэрыторыю дзіцячага садка ў Львове / тут і далей facebook.com/andriy.sadovyi

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі