Майстра з віцебскага тату-салона знайшлі мёртвым

12/03/2018 - 14:04

11 сакавіка ў полі каля вёскі Вялікія Лётцы Віцебскага раёна знайшлі труп мастака-мадэльера 33-гадовага дызайнера Аляксандра Раманенкі, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама

З месца здарэння праваахоўнікі забралі заплечнік з дакументамі і асабістымі рэчамі загінулага. Труп накіраваны ў морг.

Як паведамляецца, Аляксандр Раманенка працаваў майстрам у тату-салоне ў Віцебску. 27 студзеня мужчына выехаў з Віцебска ў Шуміліна на дызель-цягніку, але дадому не з'явіўся. Падчас апошняй тэлефоннай размовы Раманенкі са сваякамі сувязь рэзка абарвалася, пасля чаго яго тэлефон стаў недаступны. Праз некалькі дзён яго абвясцілі ў вышук як зніклага без вестак.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі