Машына ўдарылася ў апору моста ў Дзяржынскім раёне. Кіроўца загінуў

06/10/2024 - 10:00

Аварыя на трасе Р-1 / Telegram

У Дзяржынскім раёне машына на вялікай хуткасці ўдарылася ў апору моста і загарэлася. Кіроўца загінуў.

ДТЗ адбылося ў 7:30 6 кастрычніка 2024 года. 39-гадовы мінчук, кіруючы аўтамабілем "Мэрсэдэс", на 25-м кіламетры аўтадарогі Р-1, рухаючыся ў напрамку Мінска, з'ехаў на правую абочыну і ўдарыўся ў апору пуцеправода. Аўтамабіль загарэўся, кіроўца ад атрыманых траўмаў памёр на месцы авары.

Дазволеная хуткасць для легкавых аўтамабіляў на гэтым участку трасы — 120 км/г.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі