У Маскве 16 снежня затрымалі Марыю Алёхіну з фемінісцкага панк-гурта Pussy Riot. Гэта адбылося пры яе выхадзе з кватэры.
Актывістка паспела напісаць у сацсетках, што яе затрымліваюць за пост пра Аляксандра Лукашэнку ў атачэнні свастык, зроблены ў 2015 годзе.
Алёхіну вінавацяць паводле артыкула Крымінальнага кодэксу за прапаганду або дэманстраванне нацысцкай ці экстрэмісцкай сімволікі.
Актывістка знаходзілася пад хатнім арыштам па так званай "санітарнай справе" — акцыі ў падтрымку арыштаванага апазіцыянера Аляксея Навальнага. Удзельнікаў гэтай акцыі вінавацяць, сярод іншага, у парушэньні антыкавідных абмежаванняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут