Марыя Калеснікава / mccaininstitute.org
Марыя Калеснікава стала стыпендыяткай прэстыжнай праграмы Kissinger Fellowship Інстытута Мак-Кейна. Бліжэйшы навучальны год яна правядзе паміж Берлінам, дзе цяпер жыве, і Вашынгтонам.
Праграма Kissinger Fellowship прызначаная для падтрымкі лідараў у сферы знешняй палітыкі і нацыянальнай бяспекі. Цягам года Калеснікава будзе працаваць над пытаннямі, звязанымі з Беларуссю і трансатлантычнай палітыкай.
Былая палітзняволеная мае намер дамагацца, каб Беларусь займала больш прыкметнае месца ў палітычным парадку дня ЗША і Еўропы. Фармальным вынікам стажыроўкі мусіць стаць комплексная канцэпцыя трансатлантычнага супрацоўніцтва па Беларусі, заснаваная на серыі інтэрв'ю з палітыкамі і экспертамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут