Мартэн Фуркад выйграў індывідуальную гонку на 20 км

06/12/2018 - 12:07

У славенскай Паклюцы на першым этапе Кубка свету па біятлоне прайшла індывідуальная гонка на 20 км сярод мужчын.

Першае месца заняў француз Мартэн Фуркад. Ён адолеў дыстанцыю за 47 хвілінаў 09,2 секунды, не зрабіўшы ніводнага промаху. На другім месцы апынуўся прадстаўнік Гемарніі Ёханэс Кюн, які саступіў лідару 4,2 секунды. Трэцяе месца заняў аўстрыец Сімон Эдэр (+19,7 секунды).

Найлепшы з беларусаў Уладзімір Чапелін заняў 43-е месца, Антон Смольскі апынуўся 55-м, Раман Ялётнаў — 63-м, а Максім Варабей заняў 66-е месца. 

Сёння таксама пройдзе індывідуальнай гонка ў жанчын на 15 км.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі