Свету пагражае глабальная харчовая катастрофа, калі Украіна не зможа правесці паспяховую пасяўную да пачатку траўня. Такую заяву зрабіў міністр фінансаў краіны Сяргей Марчанка.
"Украіна займае першае месца ў свеце па экспарце алею. Другое — па экспарце ячменю і рапсу. Трэцяе — па экспарце жыта. Украіна забяспечвае амаль 10% сусветных паставак збожжа. Паводле ацэнак экспертаў, 400 мільёнаў людзей у свеце залежаць ад паставак украінскага збожжа", — аргументаваў ён.
Украіна адчувае складанасці з пасяўной і ў заходніх рэгіёнах, дзе актыўных баявых дзеянняў няма. Па-першае, нестае рук, бо шмат хто вырашае пакінуць родныя мясціны, а мужчыны ідуць у войска ці тэрытарыяльную абарону. Па-другое, Расія мэтанакіравана бамбіць месцы з запасамі паліва.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут