Беларускі тэнісіст Максім Мірны і філіпінец Трэт Х’юі выйшлі ў чвэрцьфінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе.
24 студзеня дуэт выйграў з лікам 6:4, 6:3 у румынска-індыйскага тандэма Флорын Мерджа / Рохан Бапана.
Наступнымі сапернікамі Мірнага і Х’юі стануць Дэніэл Нестар з Канады, з якім, дарэчы, беларускі тэнісіст працяглы час выступаў, і чэх Радэк Штэпанек.
Найлепшым дасягненнем Мірнага на гэтым турніры быў выхад у фінал у 2007 годзе, калі ён гуляў у пары са шведам Ёнасам Б’ёркманам. Апошнія два сезоны беларускі тэнісіст выбываў у чвэрцьфінале, нагадвае БелаПАН.