Максім Мірны не выйшаў у паўфінал Australian Open

26/01/2016 - 06:55

Беларускі тэнісіст Максім Мірны не выйшаў у паўфінал Australian Open. У матчы 1/4 фіналу парнага разраду ён і філіпінец Трэт Х'юі прайгралі канадцу Даніэлу Нестару і чэху Радэку Штэпанеку — 4:6, 4:6.

Мірны толькі аднойчы гуляў у фінале адкрытага чэмпіянату Аўстраліі — у 2007 годзе. Тады ён выступаў у парным разрадзе разам з Ёнасам Б'ёркманам са Швецыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі