Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей патлумачыў, чаму Аляксандр Лукашэнка не прыехаў на саміт "Усходняга партнёрства". Замест яго нашу краіну ў Бруселі прадстаўляе Макей.
"Прыйдзе час, прыедзе і прэзідэнт, — цытуе словы міністра БЕЛТА. — Пакуль мы не можам гаварыць пра тое, што мы дасягнулі высокага ўзроўню развіцця нашых адносінаў з Еўрапейскім саюзам".
Па словах Уладзіміра Макея, візіт Лукашэнкі ў сталіцу ЕС "павінен быць максімальна выніковым, максімальна насычаным".
Саміт праходзіць з нагоды 10-годдзя праграмы Еўрасаюза "Усходняе партнёрства". 13 траўня праходзіць сустрэча міністраў замежных спраў 28 краін ЕС, а таксама Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Украіны. Ёй кіруе Федэрыка Магерыні, вярхоўны прадстаўнік ЕС па пытаньнях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі. З ёй ужо сустрэўся Макей, фота з'явілася ў Twitter беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У Бруселі Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь мае намер працягваць курс на развіццё адносін з ЕС.