Макей і Лаўроў па тэлефоне гаварылі пра "графік беларуска-расійскіх кантактаў"

15/02/2017 - 17:04

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў па тэлефоне гаварылі пра "графік бліжэйшых беларуска-расійскіх кантактаў". Размова адбылася ў сераду, 15 лютага, паведамляе сайт Міністэрства замежных спраў РФ (на сайце МЗС Беларусі інфармацыі пра тэлефонную размову пакуль няма).

Адзначаецца таксама, што Макей і Лаўроў абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых адносін. Яны закраналі і міжнародныя ды рэгіянальныя "сюжэты, якія ўяўляюць узаемную цікавасць".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі