МАК аднавіў членства Алімпійскага камітэта Расіі

28/02/2018 - 13:50

Міжнародны алімпійскі камітэт аднавіў членства Алімпійскага камітэта Расіі, інфармуе сайт ria.ru, які спасылаецца не некалькі крыніц. У снежні 2017-га яго часова прыпынілі з-за допінг-скандалу (было выяўлена існаванне сістэмы ўжывання допінгу). “Чыстыя” расійскія спартсмены змаглі паехаць у Пхёнчхан пад алімпійскім сцягам, як “алімпійскія атлеты з Расіі”. На зімовых Алімпійскіх гульнях расіяне заваявалі 2 “золата”, 6 срэбраных і 9 бронзавых узнагарод.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі