Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу на 32-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка, якога абвінавачваюць у махлярстве ў асабліва буйным памеры. Мужчына ўваходзіў у давер грамадзян і абяцаў дапамагчы ў абмене, продажы і набыцці аўто. У выніку ён завалодаў пяццю чужымі машынамі, прадаў іх і прысабчыў болей як 1,8 мільярда рублёў.
Атрымаўшы грошы, зламыснік знік і быў абвешчаны ў вышук. У кастрычніку сёлета яго затрыманы ў Магілёве і ўзяты пад варту, перадае прэс-служба Следчага камітэта.
Пацярпелымі па гэтай крымінальнай справе прызнаныя сем жыхароў горада. Абвінавачаны заявіў, што патраціў атрыманыя ад продажу машын грошы на свае патрэбы.
Расследаванне справы працягваецца.
Фота з архіву