Мадура ўзнагародзіў венесуэльскіх вайскоўцаў камплектамі туалетнай паперы

27/07/2017 - 15:02

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура ўзнагародзіў вайскоўцаў, якія вызначыліся пры задушэнні масавых вулічных пратэстаў. Фотаздымкі ўзнагароды абнародаваў 23 ліпеня ў сваім твітары апазіцыйны палітык Энрыке Капрылес. На іх відаць, што вайскоўцаў узнагароджваюць камплектамі туалетнай паперы. 

У Венесуэле — жорсткі эканамічны крызіс, грамдазянам не хапае прадуктаў, электрычнасці і нават туалетнай паперы. 

Як піша "Новая газета", туалетную паперу ў Венесуэле прадаюць па спісах, складзеных адмысловымі камітэтамі па размеркаванні прадуктаў харчавання і тавараў першай неабходнасці. Па яе стаяць гіганцкія чэргі. На чалавека выдаюць не больш за ўупакоўку — і гэта толькі ў Каракасе. 

Ёсць нават стыхійнае кам'юніці хатніх гаспадыняў, якія збіраюцца на мяжы з суседняй Калумбіяй і прыкладна раз у месяц прарываюцца на сумежную тэрыторыю — па туалетную паперу. Паведамляецца, што калумбійскія памежнікі закрываюць на гэта вочы і не чапаюць жанчын.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі