Мадрыдскі “Рэал” — чэмпіён Іспаніі, “Барселона” заняла другое месца. Фота, відэа

22/05/2017 - 05:24

Мадрыдскі “Рэал” — чэмпіён Іспаніі, “Барселона” заняла другое месца. У нядзелю скончыўся іспанскі футбольны чэмпіянат. “Рэал” выйграў у гасцях у “Малагі” — 2:0, а “Барселона” атрымала валявую перамогу дома над “Эйбарам” — 4:2. У выніку “Рэал” набраў 93 ачкі, “Барса” — 90, “Атлетыка” — 78.

Лепшым бамбардзірам чэмпіянату Іспаніі стаў Ліянэль Месі, на рахунку якога 37 галоў у 34 гульнях. Луіс Суарэс забіў у 35 матчах 29 галоў, Крышціяну Раналду ў 29 паядынках вызначыўся 25 галамі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі