Мабільная праграма велашэрынга Kolobike прапала з App store

01/08/2020 - 11:25
Пасля серыі штрафаў карыстальнікам Kolobike ў сацсетках паднялася хваля грамадскага абурэння / https://t.me/bikekolo

Мабільная праграма велашэрынга Kolobike прапала з App store. Але яна ўсё яшчэ даступна ў Google play. Прычынай для знікнення або выдалення магло стаць мноства адмоўных водгукаў і нізкіх адзнак.

Велашэрынг падвергнуўся грамадскаму асуджэнню пасля таго, як адказваючы tut.by дырэктар Вадзім Осіпчык даў неадназначны каментар наконт аплаты штрафаў і абсталявання ровараў.

У адказ на крытыку ўладальнікі велашэрынга апублікавалі ў інстагаме пост, дзе яны спрабуюць патлумачыць сваю пазіцыю.

Апошнія некалькі тыдняў ДАІ пачало складаць пратаколы на веласіпедыстаў, якія ўдзельнічаюць у "велапрабегах салідарнасці". Афіцыйная пазіцыя — ровары не абсталяваны люстэркамі і катафотамі.

Раней за такое штрафавалі толькі тых, хто ездзіў на асабістых роварах. Але неўзабаве штрафы пачалі выпісваць і карыстальнікам велашэрынга "Kolobike".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі