Лукашэнку ўзнагародзілі ордэнам Гейдара Аліева

28/11/2016 - 17:24

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў узнагародзіў Аляксандра Лукашэнку ордэнам Гейдара Аліева. БЕЛТА адзначае, што ўнагароджанні ордэнам Аліева робяцца рэдка. Замежнікам гэтая ўзнагарода ўручаецца за выдатныя заслугі перад Азербайджанам, за асаблівыя заслугі ў справе ажыццяўлення азербайджанскай ідэі, умацавання салідарнасці азербайджанцаў усяго свету, за асаблівыя заслугі ў наладжванні палітычных, эканамічных, навуковых і культурных сувязяў Азербайджана з іншымі краінамі.

Раней гэтым ордэнам былі ўганараваныя былыя прэзідэнты Францыі (Жак Шырак), Украіны (Віктар Юшчанка і Віктар Януковіч), Польшчы (Лех Качыньскі), прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, а таксама шэраг іншых кіраўнікоў дзяржаў і грамадскіх дзеячаў. Падрабязна гл. тут.

Нагадаем, Лукашэнка знаходзіцца з візітам у Азербайджане.

Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі