Лукашэнку паказалі беларускі дрон, а ён запатрабаваў "абнуліць беспілотнікі"

06/10/2026 - 11:51

Лукашэнка каля беларускага дрона / прэс-служба Лукашэнкі

6 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка наведвае выпрабавальны палігон інстытута парашковай металургіі. Там для яго арганізавалі выставу ваенных і грамадзянскіх распрацовак айчынных навукоўцаў.

Сярод іншага Лукашэнку паказалі беспілотнік айчыннай распрацоўкі. А ён запатрабаваў ад навукоўцаў распрацаваць эфектыўны сродак барацьбы з дронамі: "Калі мы разумныя, баяздольныя, прасунутыя, з характарам, то зрабіце гэта. Нам трэба абнуліць беспілотнікі. Гэтую задачу вырашаюць самыя прасунутыя краіны і кампаніі".

Дарэчы, апошнім часам ён не першы раз патрабуе распрацаваць у Беларусі сродкі для "абнулення беспілотнікаў". Такое ж патрабаванне ён агучваў на пачатку жніўня на нарадзе па стварэнні Акадэміі інтэлектуальных тэхналогій. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі