Лукашэнка зноў прызначыў Міклашэвіча старшынёй Канстытуцыйнага суда

31/01/2018 - 11:58

31 студзеня Аляксандр Лукашэнка чарговы раз прызначыў Пятра Міклашэвіча старшынёй Канстытуцыйнага суда Беларусі. Яго кандыдатуру яшчэ мусіць узгадніць Савет Рэспублікі. Паводле інфармацыі БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ.

Згодна з заканадаўствам, старшыню Канстытуцыйнага суда прызначае кіраўнік дзяржавы са згоды Савета Рэспублікі. Старшыня прызначаецца на пяць гадоў.

Пётр Міклашэвіч узначальвае Канстытуцыйны суд з 2008 года. Да таго часу ён з лістапада 2004-га па люты 2008 года быў генеральны пракурорам Беларусі. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі