Лукашэнка запэўніў Пуціна і іншых лідараў, што ў Беларусі змагаюцца з COVID-19

14/04/2020 - 09:57

У аўторак лідары краін Еўразійскага эканамічнага саюза (Беларусі, Арменіі, Расіі, Казахстана і Кыргызстана), члены вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета "сустрэліся" ў фармаце відэаканферэнцыі. Яны абмяркоўваюць актуальныя пытанні: каранавірус і цяперашні стан эканомікі краін ЕАЭС, а таксама перспектывы. Першым выступаў Аляксандр Лукашэнка.

"Хачу вас запэўніць, што ў Рэспубліцы Беларусь прымаюцца ўсе неабходныя меры па прадухіленні распаўсюджвання усялякіх інфекцый, цытуе словы беларускага кіраўніка БЕЛТА. — Яны цалкам адпавядаюць патрабаванням і нормам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя".

Лукашэнка падкрэсліў, што нягледзячы на не закрытыя межы, у дачыненні асоб, якія прыязджаюць у нашу краіну, "праводзяцца мерапрыемствы санітарна-каранціннага характару". Паводле яго слоў, беларускае грамадства атрымлівае інфармацыю пра сітуацыю з каранавірусам.

На 14 красавіка ў Беларусі налічваецца 3281 выпадак COVID-19, з іх шпіталізаваныя 2444 чалавекі, памерлі 33. Статыстыку па рэгіёнах з мінулага тыдня не публікуюць.

Таксама Аляксандр Лукашэнка заклікаў краіны Еўразійскага эканамічнага саюза да згуртаванасці ў часы пандэміі каранавіруса. "Разам мы можам зрабіць больш", заявіў кіраўнік дзяржавы на відэаканферэнцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі