Лукашэнка заклікаў пераводзіць кацельні з расійскага газа на беларускую драўніну

20/10/2017 - 11:59

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што вытворчасць цеплавой энергіі трэба пераводзіць на мясцовыя віды паліва. Так яе сабекошт атрымліваецца значна ніжэйшым, чым калі выкарыстоўваць прыродны газ.

Па словах Лукашэнкі, у Віцебску ёсць кацельня, якую перавялі з газу на дранку. Сабекошт "цяпла" знізіўся на 35%. "А вось у Брэсцкай вобласці працуюць на газе, маюць сабекошт Br100 і лічаць гэта нармальным. Там што, няма драўніны? Або яны газ дзесьці танней бяруць?", — задаўся пытаннем кіраўнік краіны.

Аднак і з выкарыстаннем мясцовых рэсурсаў не ўсё добра. Праверкі сістэматычна выяўляюць факты выкарыстання переўвільготненага драўнянага паліва, кажа Лукашэнка. Гэта прыводзіць да зніжэння каэфіцыента карыснага дзеяння катлоў да 30%. А закупка паліва ў пасрэдніцкіх структур і без правядзення адпаведных тэндараў вядзе да завышэння сабекошту цеплавой энергіі. 

Такія факты былі выяўлены ў Полацку, Брэсце, Скідзелі. Па звестках Лукашэнкі, часам розніца ў коштах дасягае двух разоў.

Аляксандр Лукашэнка згадаў і пра стан самой кацельнай гаспадаркі: "Многія кацельні будаваліся даўно, з савецкім размахам і імкненнем да гігантызму. А мы сёння пажынаем плён, калі часцяком магутны кацёл працуе на ацяпленне аднаго-двух дамоў".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі