Аляксандр Лукашэнка даручыў удасканаліць сістэму падрыхтоўкі ваенных кадраў падчас праверкі ўзроўню прафесійна-службовай падрыхтоўкі афіцэрскага складу Узброеных сіл на 230-м агульнавайсковым Абус-Лясноўскім палігоне.
Кіраўнік краіны лічыць, што ў дапрацоўцы мае патрэбу сістэма праверкі ўзроўню падрыхтоўкі афіцэраў.
“Самае страшнае — гэта фармалізм, не паўтарыць бы нам тое, што было ў савецкія часы. Рабіце так, каб афіцэра можна было праверыць. Я не кажу, што яны павінны быць у нас вундэркіндамі, але я сам бегаў, скакаў, падцягваўся і займаўся з салдатамі. Таму ведаю, якім павінен быць афіцэр. Зрабіце яго такім”, — сказаў Лукашэнка.
Падчас паездкі Лукашэнка азнаёміўся з ходам правядзення стрэльбаў танка Т-72Б і са стралковай зброі, а таксама наведаў кантрольны занятак афіцэраў па кіраванню баявымі машынамі, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.