Лукашэнка яшчэ не падпісаў указ пра новыя тарыфы

14/03/2016 - 14:45

Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў тарыфы на асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі. Такое рашэнне прынятае 14 сакавіка на нарадзе па пытаннях аплаты жыллёва-камунальных паслуг, якія аказваюцца насельніцтву.

Кіраўнік Беларусі заявіў, што гэта павінна быць апошняя нарада па выпрацоўцы выразных, празрыстых і сумленных тарыфаў на "камуналку".

Як паведамляла Еўрарадыё, плануецца, што ў новых тарыфах водазабеспячэнне патаннее на 41,5%, водаадвядзенне — на 55,1%, тэхабслугоўванне ліфта — на 30%.

Па выніках нарады Лукашэнка зацвердзіў новыя тарыфы на асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі. Ён даручыў, каб у адпаведным указе былі выразна і даступна прапісаныя тарыфы на ўсе паслугі, інфармуе БЕЛТА. Таксама ён даручыў распрацаваць даступную "жыроўку" для грамадзян, каб кожны змог праверыць паказанні, якія выстаўляе жыллёва-эксплуатацыйная арганізацыя.

Чакаецца, што ўказ па тарыфах будзе падпісаны бліжэйшым часам.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі