Лукашэнка — пра 1,5 млн: прасіў збіраць подпісы не таму, што чагосьці не хапае

12/06/2020 - 10:39

Аляксандр Лукашэнка сцвярджае, што яго ініцыятыўная група падчас збору подпісаў за яго вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты атрымлівае "велізарны масіў інфармацыі знізу". Як вядома, яшчэ тыдзень таму Міхаіл Орда, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, кіраўнік ініцыятыўнай групы, заявіў, што сабрана ўжо каля мільёна подпісаў. Цяпер іх 1,5 млн! У ЦВК трэба падаць не менш за 100 тысяч подпісаў.

Падчас знаходжання ў Полацку Лукашэнка заявіў, што папрасіў Орду працягваць збор подпісаў. "Я папрасіў збіраць подпісы не таму, што нам чагосьці не хапае, — гаварыў беларускі кіраўнік. — Мы атрымліваем велізарны масіў інфармацыі знізу пра тое, што адбываецца там: у сёлах і вёсках, на хутарах, неперспектыўных, як іх раней называлі, вёсках. Буйных, малых гарадах".

Па словах Лукашэнкі, гэтая інфармацыя аналізуецца і высвятляюцца пытанні, "якія хвалююць людзей". Каля чвэрці з іх датычыць жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Пікеты па зборы подпісаў за Лукашэнку па-ранейшаму — рэдкасць. Іх нельга параўнаць з пікетамі альтэрнатаўных кандыдатаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі