Лукашэнка: "Трэба засяляць дзедаўскія вёскі"

19/10/2018 - 17:10
Фота: ctv.by

У пятніцу 19 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка наведаў агратурыстычны комплекс "Каробчыцы" Гродзенскага мясакамбіната, стылізаваны пад сядзібу XIX стагоддзя. Тут кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што цяпер вельмі важна развіваць сельскія населеныя пункты, рабіць жыццё ў іх больш камфортным, паведамляе ctv.by.

"Мы цяпер ўзялі курс на тое, каб ушчыльняць вёскі. Калісьці былі неперспектыўнымі, нават у нас там, на ўсходзе, ужо свабодных вёсак няма. Прыехаў — дзесьці ён жыў, дом свой аднавіў, пабудаваў. Там два-тры чалавекі засталося, яны абслугоўваюць, дапамагаюць, яшчэ капейку зарабляюць.

Я гэта да таго, што трэба засяляць нашы дзедаўскія вёскі і паселішчы. Хай нават паўгектара, хай забіраюць гэтыя паўгектара — гэта яму і дзецям будзе. Але старацца абмяжоўваць, калі ўжо на тое пайшло, развіццё абласных гарадоў і Мінска. Асабліва для Гродна гэта важна. Не трэба перанасяляць Гродна. 370 тысяч (жыхароў) — добры гарадок. Развіць яго да 500 тысяч, паўмільёна — гэта цяжка. Таму ёсць магчымасць там развівацца — развівайцеся. Але не разлічвай, што ты атрымаеш зямлю з сельгаспрызначэння".

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі