23 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка правядзе ў Мінску перамовы з прэзідэнтам Кубы Мігелем Марыё Дыяс-Канелем Бермудэсам, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка. Прэзідэнт Кубы наведвае нашу краіну з афіцыйным візітам.
Перамовы пройдуць у вузкім і пашыраным складах. Плануецца, што падчас іх бакі абмяркуюць пытанні двухбаковага і міжнароднага парадку дня, вызначаць перспектыўныя напрамкі для далейшага супрацоўніцтва. Сярод іншага будуць абмяркоўвацца сумесныя праекты ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, фармацэўтыцы, інфармацыйных тэхналогіях.
Па выніках перамоў кіраўнікі Беларусі і Кубы плануюць падпісаць сумесную заяву.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.