Лукашэнка сабраў усіх міністраў замежных спраў часоў незалежнай Беларусі (фота)

18/01/2019 - 13:05

18 студзеня Аляксандр Лукашэнка сабраў усіх міністраў замежных спраў часоў незалежнай Беларусі. Здарылася гэта напярэдадні святкавання 100-годдзя беларускай дыпламатычнай службы. Былі запрошаныя былыя кіраўнікі знешнепалітычнай службы Беларусі: Пётр Краўчанка (1990 — 1994), Уладзімір Сянько (1994 — 1997), Іван Антановіч (1997 — 1998), Урал Латыпаў (1998 — 2000), Міхаіл Хвастоў (2000 — 2003), Сяргей Мартынаў (2003 — 2012). Прысутнічаў і цяперашні міністр замежных спраў Уладзімір Макей (ён працуе з лета 2012-га).

Сустрэча ў кіраўніка дзяржавы — важная падзея ў кантэксце пераемнасці знешняй палітыкі, сказаў журналістам Макей. Ён адзначыў, што гісторыя любой дзяржавы пішацца на дасягненнях папярэдніх пакаленняў. "І гэта таксама датычыць знешняй палітыкі", — цытуе словы міністра БЕЛТА.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі