Лукашэнка: Рускія дагэтуль баяцца страціць Беларусь

20/03/2018 - 18:17

Рускія дагэтуль баяцца страціць Беларусь, такую заяву 20 сакавіка на сустрэчы з творчай моладдзю зрабіў Аляксандр Лукашэнка. Ён даваў ацэнку падзеям 100-гадовай даўніны, калі была абвешчана дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, гэтую гісторыю трэба ведаць, але гэта была “сумная старонка” і ганарыцца ёй не трэба, трэба менш пра яе гаварыць. І патлумачыў чаму: “Падстаўляцца нельга, як гэта зрабіла Украіна”.

“Рускія — гэта нашы браты, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Яны розныя, бываюць добрыя і дрэнныя. Бывае, і [беларускае] малако не пускаюць [у Расію], і цукар не дазваляюць там прадаць, і нафту перакрыюць, і газ. Усялякае бывае. Я гэта ўсё перажыў спаўна”.

У той жа час Лукашэнка прызнае, што “і мы ж не святыя”. Але такія праблемы можна ўрэгуляваць на тым жа палітычным узроўні і не называць рускіх ворагамі. Беларускі кіраўнік лічыць, што менавіта рускія ў пэўны момант “працягнуць руку дапамогі” і “ўсё роўна, які чыннік у аснове гэтага будзе ляжаць”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі