Лукашэнка расказаў, як Пуцін апраўдваўся: гэта не мы

11/02/2020 - 13:29

11 лютага падчас нарады з кіраўнікамі вядучых дзяржаўных СМІ Беларусі Аляксандр Лукашэнка спыніўся на некаторых публікацыях на беларускую тэматыку ў Расіі. Паводле яго слоў, прэс-сакратар падрыхтавала нядаўна яму іх падборку. Гэта не толькі публікацыі ў буйных і дробных расійскіх СМІ, але і на тэлеграм-каналах. За імі "стаяць канкрэтныя людзі, якія ва ўладзе", кажа Лукашэнка. І гэтыя інфармацыйныя ўкіды, напрыклад, пра няякасны тавар з Беларусі, насцярожваюць людзей. Таму беларускі кіраўнік і паскардзіўся Уладзіміру Пуціну. А прэзідэнт Расіі спасылаецца на тое, што "краіна вялікая", усё не адсочыш.

У Сочы Аляксандр Лукашэнка зноў закрануў тэму інфармацыйных укідаў у расійскіх СМІ. Пуцін "гаворыць: гэта не мы,расказвае Лукашэнка. — Гавару: як гэта "не мы", калі за гэтым каналам стаіць вось такі і такі чалавек? І называю прозвішчы вядомыя, якія... люта ненавідзяць ці ж за грошы нешта пачынаюць у наш адрас скажаць".

Які быў вынік ад апошняй размовы з прэзідэнтам Расіі, беларускі кіраўнік не ўдакладніў. Ён неаднаразова заяўляў на сённяшняй нарадзе, што "Беларусь прастрэльваецца з усіх бакоў". Нашай краіне дастаецца нават ад саюзнікаў, падкрэсліваў Аляксандр Лукашэнка. "Мы тут сваё грамадства абаронім", — заявіў ён. Па выніках нарады было абвешчана пра планы стварэння ў Беларусі навінавага тэлеканала.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі