Лукашэнка: расійская авіябаза ў нас не патрэбная ні Беларусі, ні Расіі

30/10/2015 - 11:49

Размяшчэнне расійскай авіябазы на тэрыторыі Беларусі не трэба ні беларускаму, ні расійскаму боку, —заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас выступлення перад аператыўным зборам каманднага складу Узброеных Сіл Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў мірны час у Беларусі ёсць дзяжурныя сілы СПА, у складзе якіх маецца і расійскі кампанент.

Разам з гэтым, Лукашэнка адзначыў, што ў выпадку развязвання ваеннай агрэсіі супраць Беларусі, лічы і супраць Расіі, будзе ўжытая сумесная рэгіянальная групоўка войскаў. І акрамя беларускіх Узброеных Сілаў у краіну будуць перакінутыя буйныя сілы расійскай арміі, у тым ліку значная колькасць расійскай авіяцыі.

Для гэтага аэрадромы ў Беларусі ўтрымліваюцца ў нармальным стане і гатоўнасці прыняць сотні самалётаў, у тым ліку і Расійскай Федэрацыі для забеспячэння абароны Расіі і Беларусі, заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама адзначыў, што ад размяшчэння расійскай базы ў нас, як Беларусь, так і Расія, будзе мець больш мінусаў, чым плюсаў, паведамляе БЕЛТА.

Фота: belta.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі