Лукашэнка прызначыў намесніка Шэймана

23/02/2018 - 15:36

Аляксандр Лукашэнка прызначыў намесніка кіраўніка справамі прэзідэнта. Ім стаў Андрэй Стралецкі. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 23 лютага, інфармуе БЕЛТА. Вядома, што раней Стралецкі ачольваў Беларускі нафтавы гандлёвы дом, а пасля стаў гендырэктарам прадпрыемства "Белзамежгандаль", якое было створана ў 2014-м "пад крылом" Упраўлення справамі прэзідэнта.

Кіраўніком справамі прэзідэнта Беларусі з'яўляецца Віктар Шэйман.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі