Лукашэнка прыбыў з працоўным візітам у Расію

10/10/2017 - 16:32

10 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка прыбыў з працоўным візітам у Расію. У сераду ў Сочы ён прыме ўдзел у пасяджэннях Савета кіраўнікоў краін СНД і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

Як інфармуе прэс-служба кіраўніка Беларусі, на Савеце кіраўнікоў краін СНД будзе разгледжана 17 пытанняў. Гэта і пашырэнне ўзаемадзеяння на прасторы Садружнасці, і ўдасканаленне дзейнасці Міжпарламенцкай асамблеі СНД. На пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета разгледзяць 16 пытанняў, у тым ліку асноўныя накірункі міжнароднай дзейнасці. Лукашэнка збіраецца прадставіць пазіцыю нашай краіны па развіцці згаданых арганізацый.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі