Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў Вярхоўным судзе

01/08/2016 - 17:13

Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў Вярхоўным судзе Беларусі. 1 жніўня ён падпісаў указ "Пра прызначэнне і вызваленне суддзяў".

Як інфармуе interfax.by, Алена Дулуб вызваленая ад пасады суддзі Вярхоўнага суда ў сувязі з выхадам у адстаўку. Андрэй Кавальчук атрымаў прызначэнне на пасаду суддзі Вярхоўнага суда. Раней ён працаваў у Гродзенскім абласным судзе.

Таксама Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў рэгіянальных судах.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі