Лукашэнка: паўсюль па Беларусі заробак годным не зробіш

29/07/2019 - 11:26

29 ліпеня падчас кадравых прызначэнняў Аляксандр Лукашэнка выказаўся на тэму заробкаў беларусаў. Ён запатрабаваў ад мясцовых кіраўнікоў, каб зарплаты выплачваліся своечасова. Кіраўнік дзяржавы патрабуе, каб яны раслі, хаця і разумее, што зрабіць гэта не так лёгка. "Пастарайцеся зрабіць усё, каб гэты заробак быў калі не годным (паўсюль гэта не зробіш), то цярпімым, каб людзі разумелі, што сёння ў іх такі заробак, заўтра пры пэўных умовах ён павінен быць вышэйшы", — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што зарплата для беларусаў — "гэта святое". Яна абавязкова павінна расці, але не праз тое, што хутка выбары (парламенцкія і прэзідэнцкія). Бо людзі "вельмі кепска ўспрымаюць", калі павышэнне заробкаў адбываецца з нейкай палітычнай нагоды, адзначыў ён.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі