Лукашэнка: пасля падзей ва Украіне мы ўбачылі, што не трэба мадэрнізаваць войска

26/05/2022 - 12:03

Беларускія ўлады адмовіліся ад ідэі праводзіць мадэрнізацыю войска. На такое рашэнне паўплывала вайна ва Украіне. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 26 траўня падчас нарады з кіраўніцтвам Міністэрства абароны.

Па яго словах, да пачатку расійскай вайны ва Украіне беларускае кіраўніцтва па-іншаму ацэньвала далейшае развіццё Узброеных сілаў.

"Прайшло тры месяцы супрацьстаяння Украіны і Расіі, гэтай ваеннай аперацыі, мы ўбачылі, што нам не трэба праводзіць такую мадэрнізацыю, як мы тады замахнуліся: вельмі дарагую і для нашай Рэспублікі, для нашых умоў наогул непрымальную", — цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Беларускае войска не прымала актыўнага ўдзелу ў вайне супраць Украіны. Аднак з тэрыторыі Беларусі адбываліся атакі на Украіну, і ў беларускіх шпіталях лекаваліся параненыя расійскія вайскоўцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі