Лукашэнка параіў адпраўляць у Расію хакеістаў, якім не падабаюцца заробкі

13/04/2018 - 11:59

13 красавіка на нарадзе, прысвечанай развіццю зімовых відаў спорту, Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра хакейнае мінскае “Дынама”. Каманда рыхтуецца да новага сезону, ідзе заключэнне кантрактаў з гульцамі і высветлілася, што некаторыя з іх хочуць мець большыя заробкі, чым былі ў мінулым сезоне.

“Атрымліваць зарплату вышэй, чым у мінулым сезоне яны не маюць маральнага права таму, што яны не выканалі свае абавязацельствы, — цытуе словы Лукашэнкі “СБ. Беларусь сегодня”. — Яны павінны былі трапіць у плэй-оф, а праляцелі міма. Таму тых, хто не хоча гуляць па мінулым годзе [па заробках мінулага сезону], адпраўце гуляць у Расію”. Больш таго, кіраўнік дзяржавы лічыць, што зарплаты трэба панізіць, паколькі хакеісты “не выканалі дамоўленасці”.

Выказаўся Аляксандр Лукашэнка і пра легіянераў у “Дынама”. Ён лічыць, што “ў кожнай пяцёрцы павінен гуляць адзін суперхакеіст, а нашы павінны на яго гуляць” і вучыцца. “Таму я сказаў: у гэтым годзе чатыры пяцёркі — чатыры гульцы — легіянеры. І брамнік. Няма ў нас пакуль брамніка”, — адзначыў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі