Лукашэнка папрасіў Пуціна падзяліцца кадрамі

15/02/2019 - 12:49

Аляксандр Лукашэнка папрасіў Уладзіміра Пуціна падзяліцца кадрамі. Праўда, толькі спартыўнымі. "У Расіі лішак калі не трэнераў, то спартсменаў дакладна", сказаў беларускі кіраўнік падчас чарговага раўнда перамоў з расійскім прэзідэнтам у Сочы. У пятніцу абмяркоўваліся гуманітарныя пытанні.

Лукашэнка гаварыў пра тое, што ў Расіі шмат таленавітых спартсменаў. Нямала іх не трапляюць у прызавую тройку, з-за чаго не могуць удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. А ў Беларусі "вакансій" дастаткова, каб гэтыя спартсмены маглі выступаць за нашу краіну.

"Мы просім, каб спектр расіян быў большы тут, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Няхай выступаюць за Беларусь. Ну а калі яны падрыхтуюцца, то няхай і паканкуруюць з расійскімі вядучымі зоркамі".

Такая ж сітуацыя можа быць і па трэнерах. Асабліва ў фігурным катанні. З дапамогай расійскіх талентаў гэты від спорту можна было б падняць "на адпаведны ўзровень", адзначыў беларускі кіраўнік. Гаворка ішла і пра фехтаванне.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі