Эмануэль Макрон / Shutterstock
Паміж Аляксандрам Лукашэнкам і прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам адбылася тэлефонная размова. Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага палітыка 24 траўня. Паводле яе, размова адбылася па ініцыятыве французскага боку.
У паведамленні гаворыцца, што Лукашэнка і Макроны абмеркавалі рэгіянальныя праблемы і ўзаемаадносіны Беларусі і ЕС, у прыватнасці, з Францыяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут