Лукашэнка падараваў Кучме пеўня, а атрымаў кнігу Макіявелі

22/12/2016 - 16:59

22 снежня ў Мінску адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і экс-прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы. Яны абмяняліся падарункамі. Лукашэнка ўручыў Кучме "на шчасце" цацачнага пеўня (сімвал 2017-га года па кітайскім календары), а атрымаў кнігу твораў італьянскага філосафа Нікола Макіявелі (самы знакаміты з іх — "Уладар"). Лукашэнку падарунак спадабаўся. Ён прызнаўся, што раней "па дыяганалі" праглядаў кнігу Макіявелі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі