Лукашэнка назваў дзве ўмовы свайго сыходу з улады

11/02/2021 - 12:21

Выступаючы на VI Усебеларускім народным сходзе, Аляксандр Лукашэнка назваў умовы свайго сыходу з улады. 

Іх усяго дзве. Першая — гэта адсутнасць масавых пратэстаў. А другую ён сфармуляваў так: "Калі складзецца так, што да ўлады прыйдуць не тыя, то другім пунктам запішам, што ніводзін волас з прыхільнікаў цяперашняга прэзідэнта ўпасці не можа".

Зыходзячы з гэтага, ён і прапанаваў надаць Усебеларускаму сходу канстытуцыйны статус — каб гэты орган выконваў ролю "парасона" на пераходны перыяд.

Дарэчы, яшчэ нядаўна Лукашэнка абяцаў біцца за ўладу "да апошняга амапаўца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі