Лукашэнка: Людзі патрабуюць справядлівасці

29/10/2018 - 11:51

29 кастрычніка, выступаючы перад актывам БРСМ, Аляксандр Лукашэнка загаварыў пра справядлівасць.

Кіраўнік Беларусі заўважыў, што ў грамадстве заўсёды высокія запыты на справядлівасць. Лукашэнка спаслаўся на нядаўнія сацыялагічныя даследаванні ў Расіі, падчас якіх людзі на першае месца паставілі пытанні справядлівасці.

"Людзі патрабуюць справядлівасці. Вось наша ідэалогія, якой мы павінны прытрымлівацца", — цытуе яго БЕЛТА.

Гэтай прамовай Лукашэнка скарыстаўся, каб чарговы раз распавесці пра сваё бачанне грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. На яго думку, менавіта БРСМ (разам з прафсаюзамі, жаночай і ветэранскай арганізацыямі) з’яўляецца апорай грамадзянскай супольнасці, "хоць пэўнымі коламі прынята адносіць да гэтай катэгорыі толькі тыя арганізацыі, якія "ваююць супраць дзяржавы".

Апошнімі днямі БРСМ святкуе 100-годдзе Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі лічыць сябе пераемнікам камсамольскай арганізацыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі