Лукашэнка і Пуцін дамовіліся правесці закрытую размову

28/01/2016 - 10:15

28 студзеня адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Афіцыйны сайт Крамля паведамляе, што размова адбылася з ініцыятывы беларускага боку. 

Кіраўнікі Беларусі і Расіі абмеркавалі графік сумесных мерапрыемстваў на перспектыву. Як інфармуе БЕЛТА, абмяркоўваліся дзве асноўныя падзеі — пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета, якое адбудзецца напрыканцы лютага ў Мінску, і III Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў Мінску ў чэрвені.

Асноўнай тэмай як сённяшняй гутаркі, так і будучых мерапрыемстваў з'яўляецца эканоміка. Таму падчас тэлефоннай размовы паміж Лукашэнкам і Пуціным гаворка ішла пра меры па сінхранізацыі дзеянняў у сённяшніх умовах. Яны абмеркавалі дзеянні ў сувязі з тым, што пачынае дзейнічаць пагадненне Украіны з ЕС аб ​​стварэнні зоны свабоднага гандлю.

Таксама кіраўнікі дзяржаваў абмеркавалі і некаторыя пытанні дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза. Лукашэнка і Пуцін дамовіліся бліжэйшым часам сустрэцца і абмеркаваць двухбаковыя адносіны ў закрытай і больш грунтоўнай гутарцы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі