Аляксандр Лукашэнка даслаў юным футбалістам, навучэнцам Акадэміі брэсцкага "Дынама", сваю майку з аўтографам (яна пад першым нумарам і з прозвішчам, напісаным па-беларуску лацінкай: Lukashenka). "Вучыцеся перамагаць. А. Лукашэнка", — напісаў на ёй кіраўнік дзяржавы.
Прэс-служба ФК "Дынама-Брэст" адзначае, што падарунак быў атрыманы з нагоды адкрыцця трэніровачнага цэнтра Акадэміі ў Александрыі.